BE RU EN

«Аэрафлот» пастанавіў не лётаць над Украінай

  • 18.07.2014, 9:32

Расейская авіякампанія прыняла пастанову выконваць усе свае палёты ў абыход паветранай прасторы Украіны.

Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе "Аэрафлота".

"Толькі што была прынятая такая пастанова", - паведаміў прадстаўнік кампаніі.

Дагэтуль самалёты "Аэрафлота" абляталі толькі зону на тэрыторыі Украіны, дзе адбываюцца вайсковыя сутыкненні.

Раней "Аэрафлот" скараціў колькасць палётаў ва Украіну з 72 да 52 рэйсаў у тыдзень. Пры гэтым кампанія з 2 траўня гэтага года не лётае ў два ўкраінскіх горада: Харкаў і Данецк.

17 ліпеня самалёт "Боінг-777" малазійскіх авіяліній рэйсам Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), на борце якога знаходзіліся 298 чалавек, быў збіты і пацярпеў катастрофу на ўсходзе Украіны. Паводле звестак украінскіх сілавікоў, яго збілі з ўстаноўкі "Бук" тэрарысты, якіх забяспечвае зброяй Расея.

Шэраг кампаній, у тым ліку і беларуская "Белавія", ужо адмовіліся ад палётаў над тэрыторыяй Усходняй Украіны.

Апошнія навіны