BE RU EN

Лукашэнка хлусіць пра бяспеку Астравецкай АЭС

  • 18.07.2014, 9:04

Дыктатар сцвярджае, што беларуская АЭС «цалкам бяспечная».

Пра гэта ён заявіў учора на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, піша БелТА.

«Гэта маштабны праект, які не ўсім па душы. На нас спрабуюць націскаць як па лініі двухбаковых стасункаў, так і міжнародных арганізацый. Маўляў, «не ўзгаднілі канчаткова», «небяспечную АЭС будуеце». Хопіць! Узгаднілі! Бяспечная! МЗС, Мінпрыроды, іншыя зацікаўленыя арганізацыі павінны арганізаваць сваю працу так, каб гэтыя надуманыя прэтэнзіі былі знятыя», - заявіў дыктатар.

Расейскі фізік-ядзернік Андрэй Ажароўскі, дэпартаваны з Беларусі за пратэсты супраць будаўніцтва АЭС, упэўнены, што заявы Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта ён заявiў у інтэрв'ю charter97.org.

«На гэты момант бяспека прапанаванага праекта станцыі на практыцы не даведзеная. Не існуе ніводнага энергаблока, пабудаванага паводле гэтага праекта. Таму развагі пра тое, наколькі гэта ўсё бяспечна, носяць выключна ацэначны характар. І я як інжынер магу сказаць, што толькі выпрабаваўшы нешта на справе, можна ацэньваць бяспеку таго ці іншага аб'екта», - падкрэсліў экспэрт.

Апошнія навіны