BE RU EN

Барак Абама: Усе рэчавыя доказы павінны застацца на месцы катастрофы «Боінга»

  • 18.07.2014, 9:01

Прэзідэнт ЗША правёў гутарку з кіраўніком украінскай дзяржавы Пятром Парашэнкам.

Барак Абама заявіў, што рэчавыя доказы з месца падзення самалёта, які разбіўся ў Данецкай вобласці, павінны заставацца на тэрыторыі Украіны, піша РБК.

"Усе сведчанні з месца аварыі павінны заставацца на тэрыторыі Украіны да прыбыцця міжнародных экспэртаў, якія ў стане прааналізаваць усе аспекты трагедыі", - гаворыцца ў паведамленні на сайце Белага дома паводле вынікаў тэлефоннай размовы Барка Абамы з Пятром Парашэнкам.

Прэзідэнт ЗША таксама запэўніў, што амерыканскія спецыялісты неадкладна нададуць пасільную дапамогу ў расследаванні інцыдэнту.

Апошнія навіны