BE RU EN

Баевікі адправяць самапісцы са збітага «Боінга» ў Маскву

  • 17.07.2014, 21:52

Бартавыя самапісцы малазійскага авіялайнера, які разбіўся ў раёне Тарэза, будуць перададзеныя ў Маскву на экспертызу.

Пра гэта заявіў адзін з верхаводаў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін, піша «Інтэрфакс».

«Безумоўна, мы іх хутчэй за ўсё ў МАК (Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт) перададзім, у Маскву. Там працуюць высакакласныя эксперты, якія змогуць дакладна высветліць прычыну катастрофы, хоць яна і так зразумелая», - сказаў ён.

Адначасна так званы «прэм'ер ДНР» Аляксандр Барадай заявіў "РIА Новости", што тэрарысты не маюць зенітных узбраенняў, магутнасць якіх дазваляла б збіваць цэлі на вышыні 10 км.

«Калі гэта сапраўды пасажырскі лайнер, то гэта зрабілі не мы», - запэўніў ён, дадаўшы, што паводле яго інфармацыі самалёт, які ўпаў у Тарэза, значна меншы, чым «Боінг».

Як вядома, у Данецкай вобласці быў збіты пасажырскі самалёт, які ляцеў у напрамку Куала Лумпура. Загінулі 280 чалавек і 15 чальцоў экіпажа. Расейскія СМІ і тэрарысты практычна адначасова паведамілі пра тое, што збілі транспартны самалёт Ан-26 ВПС Украіны.

Апошнія навіны