BE RU EN

У катастрофе загінула больш за 20 грамадзян ЗША

  • 17.07.2014, 21:07

Колькасць загінулых у выніку катастрофы малазійскага лайнера Боінг-777 у Данецкай вобласці перасягае 300 чалавек.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Заран Шкірак паведаміў, што колькасць загінулых у выніку катастрофы малазійскага лайнера Боінг-777 у Данецкай вобласці перасягае 300 чалавек, з іх - 23 грамадзяніны ЗША.

«Загінулі больш за 300 невінаватых людзей... Вядома аб 23 загінулых грамадзянах ЗША», - напісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

У авіякампаніі Malaysia Airlines паведамілі, што на борце знаходзілася 285 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажа, піша korrespondent.net.

Пасажырскі авіялайнер Боінг-777 пацярпеў катастрофу сёння ў Данецкай вобласці, паблізу ад расейскай мяжы.

Як заявілі ў МУС Украіны і ў РНБА, самалёт ішоў на вышыні не менш за 10 тысяч метраў, і яго збілі тэрарысты з дапамогай зенітна-ракетнага-комплексу Бук.

Апошнія навіны