BE RU EN

У збітым над Данбасам самалёце ляцелі турысты з дзецьмі

  • 17.07.2014, 19:56

Большасць з іх - галандцы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша блогер Сяргей Іваноў.

«Сябры з Галандыі пішуць, што іх краіна ў жаху. У самалёце ляцелі ў асноўным турысты - на адпачынак. Сярод пасажыраў было вельмі шмат дзяцей.

Дарэчы, тры тыдні таму ў Брусэлі галандскі міністр замежных спраў выказваўся вельмі жорстка адносна расейскай агрэсіі ва Украіне. Нескладана ўявіць ягоную рэакцыю на гэты акт цынічнага скоцтва з боку расейскіх узброеных сілаў.

Увогуле, вымушаны канстатаваць, што ролю эрцгерцага Франца Фердынанда ў 21 стагоддзі выканаў малазійскі Boeing», - піша блогер.

Нагадаем, самалёт малайзійскага авіяліній упаў на тэрыторыі Данецкай вобласці недалёка ад расейскай мяжы. На ягоным борце было блізу 300 чалавек.

Апошнія навіны