BE RU EN

РНБА Украіны: Расейскія вайскоўцы перасеклі мяжу

  • 17.07.2014, 18:18

Улады Украіны пацвердзілі з'яўленне расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны.

Іх заўважылі ў раёне прыгранічнага пасёлка Ізварын у складзе груповак сепаратыстаў. Групы вайсковаслужачых былі ў форме Узброеных сіл Расеі, але без апазнавальных знакаў, паведамляе прэс-служба Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

«Тэрарысты нарошчваюць групоўку сіл і сродкаў на нашай тэрыторыі, у іх складзе зафіксаваныя групы вайскоўцаў у форме Узброеных сіл РФ без апазнавальных знакаў. Такая група была заўважаная ў раёне пасёлка Ізварын. Групоўка мае на ўзбраенні артылерыю і ўстаноўкі «Град», - гаворыцца ў паведамленні.

Падраздзяленні Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі прадаўжаюць перадыслакацыю да дзяржаўнай мяжы Украіны практычна на ўсіх яе участках.

Раней аб з'яўленні ў Данбасе расейскіх вайскоўцаў паведаміў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук. З ягоных слоў, мяжу перасеклі блізу 400 вайсковаслужачых суседняй дзяржавы.

Архіўнае фота Reuters

Апошнія навіны