BE RU EN

Жыхары Баранавічаў сабралі грошы на пенсію Лукашэнку

  • 17.07.2014, 18:07

Баранавіцкія актывісты збіраюць грошы да 20 гадавіны праўлення дыктатара.

Прымаюцца купюры толькі наміналам 50 рублёў. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў актывіст, які пажадаў не называць свайго імя.

«Збіраем ў скрыню, на якой напісана мэта збору - на юбілей Лукашэнку. І пазначана, што прымаюцца толькі самыя маленькія купюры. Я пакуль не лічыў, колькі ўжо сабралі, але пару кілаграмаў ўжо ёсць», - заявіў ён.

Актывіст кажа, што збіралі ў розных частках Баранавічаў. На рынку да зборшчыкаў падыходзілі міліцыянты, але не затрымлівалі, толькі папрасілі сысці і «не ладзіць правакацый».

Падобныя зборы грошай праводзяцца і ў іншых гарадах Беларусі.

У жніўні Лукашэнку споўніцца 60 гадоў. Дакладная дата яго нараджэння была прадметам насмешак журналістаў, калі ў 2010 годзе ён сам змяніў яе з 30 на 31 жніўня.

У гэтым жа годзе спаўняецца 20 гадоў з моманту кіравання Лукашэнкі.

Апошнія навіны