BE RU EN

Парашэнка склікаў пасяджэнне РНБА праз расейскае ўварванне

  • 17.07.2014, 17:55

У адміністрацыі прэзідэнта Украіны пачалося пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Згодна з інфармацыяй, на пасяджэнні будзе разгледжаная сітуацыя ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, дзе праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, піша Forbes.ua.

Пазней гэтую інфармацыю на брыфінгу пацвердзіў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, піша Цензор.нет.

Нагадаем, у чацвер прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка афіцыйна прызнаў факты абстрэлаў украінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, даручыўшы Міністэрству замежных спраў адрэагаваць на іх. Акрамя таго, паводле звестак украінскіх сілавых структур, 14 і 16 ліпеня Расея збіла два ўкраінскія вайсковыя самалёты. Таксама ў раёне памежнай вёскі Ізварына (Луганская вобласць) у складзе баевікоў зафіксаваныя групы вайскоўцаў у форме Узброеных сіл РФ.

Апошнія навіны