BE RU EN

Самалёт і два гелікоптэры з РФ парушылі мяжу Украіны

  • 17.07.2014, 16:09

Расейская вайсковая авіяцыя далей ладзіць правакацыі на мяжы з Украінай.

Сітуацыя на мяжы ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі застаецца складанай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежслужбы Украіны.

Значна павялічыліся колькасць, працягласць і магутнасць абстрэлаў пазіцый памежнікаў, падраздзяленняў узброеных сіл і Нацыянальнай гвардыі. Як паведамляюць ва ўстанове, баевікі ўвесь час выкарыстоўваюць сістэмы «Град», цяжкую артылерыю і мінамёты. Абстрэлы часта вядуцца з тэрыторыі РФ.

«Працягваецца актыўнае патруляванне ды авіявыведка паветранай прасторы ўздоўж мяжы баявой авіяцыяй Расейскай Федэрацыі. Цягам дня выяўлена 5 паветраных цэляў ВС РФ, з якіх 2 беспілотных лятальных апараты на адцінках Луганскага і Данецкага атрадаў, якія парушылі паветраную прастору Украіны; 2 гелікоптэры на дзялянках Луганскага і Сумскага атрадаў і 1 рэактыўны самалёт насупраць дзялянак Сумскага атрада», - гаворыцца ў паведамленні.

Цягам дня ў выніку баявых дзеянняў загінула 2 памежнікі і 3 атрымалі раны.

Апошнія навіны