BE RU EN

Беларускія мытнікі забралі ў кіроўцы з Літвы 56 тысяч руж

  • 17.07.2014, 16:01

Кантрабандныя кветкі спрабавалі правесці з ЕЗ у Расею праз «Каменны Лог».

Фура «Сканія», якая ехала з Літвы, акрамя заяўленага ў дакументах тавару, везла таксама 56 300 руж і больш за 13 тысяч гваздзікоў. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт незадэклараваных кветак складае амаль 545 млн рублёў. Тавар канфіскаваны ў парушальнікаў, паведамляе БелТА.

У дачыненні да кіроўцы фуры, грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі, распачаты адміністрацыйны працэс паводле факту правапарушэння, прадугледжанага ч.5 артыкула 14.1 КоАП Беларусі.

Апошнія навіны