BE RU EN

«Поспехі» ў разладоўванні складоў: Туркменістану прадалі 105 трактараў

  • 17.07.2014, 12:58

Ахвотных набыць «залаты запас» МТЗ няма дагэтуль.

Як стала вядома сайту charter97.org, Менскі трактарны завод паставіць у Туркменістан 105 трактараў. Раней наш сайт паведамляў пра тое, што на тэрыторыі МТЗ схавана звыш 20 тысяч трактараў, якія гендырэктар завода пасля гэтага назваў «залатым запасам». Але з усяго відаць, ахвотных набыць вялікую партыю трактараў беларускага вырабу не знайшлося і дагэтуль. А гэта значыць, што неліквідам наканавана яшчэ нейкі час пыліцца ды ржавець на складах МТЗ.

Апошнія навіны