BE RU EN

«Рэал» - самы дарагі клуб на Зямлі

  • 17.07.2014, 12:49

Аўтарытэтнае выданне Forbes склала спіс самых дарагіх спартовых клубаў на планеце

Самы дарагі клуб у свеце - мадрыдскі «Рэал». Яго вартасць часопіс ацаніў у 3,44 мільярда даляраў. Другое месца ў рэйтынгу дасталося «Барсэлоне» - 3,2 мільярда. Замыкае тройцу саміх дарагіх камандаў ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд», чыю вартасць выданне ацаніла ў 2,81 мільярда, піша «Корреспондент» са спасылкай на Forbes.

Самым дарагім клубам ЗША з'яўляецца бэйсбольная каманда «Нью-Ёрк Янкіз». Яе вартасць ацэньваецца ў 2,5 мільярда, і гэта чацвёртае месца ў рэйтынгу.

Апошнія навіны