BE RU EN

На Маскоўскай біржы імкліва абрынуўся курс рубля

  • 17.07.2014, 11:46

Курс еўра на Маскоўскай біржы ўпершыню з 1 ліпеня перасягнуў 47 рублёў на фоне расшырэння санкцый супраць Расеі з боку ЕЗ і ЗША.

Курс даляра вырас на 37 капеек.

На 10:42 маскоўскага часу рубель зніжаецца на 67 капеек да еўра - да 47,19 рубля за еўра. Курс даляра вырас на 37 капеек - да 34,90 рубля за еўра, інфармуе еizvestia.com.

Нагадаем, улады ЗША ў сераду ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да расейскіх кампаній і банкаў, у тым ліку Газпромбанка і Внешэкономбанка, а таксама Роснефти і Новотэка, абмежаваўшы ім доступ на фінансавыя рынкі ЗША і да доўгатэрміновых крэдытаў ад амэрыканскіх грамадзян і арганізацый. У сваю чаргу ЕЗ павялічыў санкцыі супраць Расеі, аднак не ўзгадніў сэктаральны пакет «трэцяга ўзроўню».

Апошнія навіны