BE RU EN

Арганізатарам замаху на Авакава быў тэрарыст «Бес»

  • 17.07.2014, 11:16

7-9 ліпеня падчас знаходжання ў зоне АТА расейскія тэрарысты рыхтавалі замах на кіраўніка МУС Украіны.

Замоўцам і беспасярэднім арганізатарам спробы забойства міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава з'яўляецца кіраўнік групы тэрарыстаў ў Горлаўцы Ігар "Бес" Безлер.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка МУС Заран Шкірак, пішуць podrobnosti.ua.

"7-9 ліпеня падчас знаходжання ў зоне АТА расейскія тэрарысты рыхтавалі спробу забойства кіраўніка МУС Украіны", - распавёў Шкірак.

"Замоўцам і арганізатарам гэтага злачынства быў беспасярэдне дыверсант Ігар Безлер", - дадаў дарадца міністра.

Апошнія навіны