BE RU EN

Расейскія фондавыя індэксы ўпалі праз санкцыі ЗША

  • 17.07.2014, 10:23

Таргі на расейскіх фондавых пляцоўках распачаліся падзеннем асноўных індэксаў на 3-3,6%.

Пра гэта паведамляе расейская служба ВВС.

Індэкс ММВБ на 10.02 знізіўся на 2,84% - да 1432,87 пункта, індэкс РТС упаў на 3,61% - да 1301,76 пункта.

Акцыі "Роснефть" патаннелі на адкрыцці таргоў на 5,6%. Курс рубля таксама прыкметна ўпаў да даляра і еўра.

Курс даляра да рубля вырас на 35 капеек - да 34,73 рубля, курс еўра - на 46 капеек, да 46,97 рубля.

Нагадаем, у сераду прэзідэнт ЗША Барак Абама зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі, накіраваўшы іх на шэраг вялікіх банкаў, а таксама энэргетычных і абаронных фірмаў. Гэтыя санкцыі афіцыйныя асобы называюць найбольш сібернымі на сённяшні дзень з моманту інтэрвэнцыі Масквы ва Украіну.

Як паведаміла міністэрства фінансаў ЗША, санкцыі распаўсюджваюцца на найбуйнейшую расейскую дзяржаўную нафтавую кампанію "Роснефть", газавую кампанію "Новотэк", дзяржаўныя Газпромбанк і Внешэкономбанк ды шэраг вядомых абаронных прадпрыемстваў.

Апошнія навіны