BE RU EN

Фотафакт: партрэты выкрадзеных на вуліцах Менска

  • 17.07.2014, 10:18

У Дзень Салідарнасці ў беларускай сталіцы з'явіліся партрэты зніклых апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.

Удзельнікі групы «Акцыя 16» распаўсюдзілі іх на вуліцах горада і ў людных месцах. Як стала вядома сайту charter97.org, партрэты Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага былі расклееныя на слупах і дошках аб'яў у Менску.

Нагадаем, 16-га дня кожнага месяца з'яўляецца Днём Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі.

Апошнія навіны