BE RU EN

Украінскія сілавікі адбілі чатыры атакі баевікоў ля мяжы з Расеяй

  • 17.07.2014, 9:46

Паблізу населенага пункта Марынаўка ўкраінскія вайскоўцы адбілі чатыры атакі супраціўніка.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«З учорашняга дня не сціхалі баі каля н.п.Марынаўка. Украінскія вайскоўцы адбілі 4 атакі супраціўніка. Баевікі наступалі пад прыкрыццём 5 танкаў і некалькіх БТР. У выніку ў адказ на агонь сілы АТА знішчылі 3 танкі і 2 БТР. Таксама знішчаныя 3 аўтамабілі тэрарыстаў, якія везлі баевікоў да месца сутычкі. Звесткі аб стратах абодвух бакоў ўдакладняюцца», - напісаў Тымчук.

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, у раёне населенага пункта Стукалава Балка было выяўлена 2 разведвальных БПЛА тэрарыстаў.

«Па іх быў адкрыты агонь, але збіць беспілотнікі не ўдалося. Праз 15 хвілін пасля выяўлення БПЛА тэрарыстамі быў адкрыты агонь па блок-пасту сіл АТА блізу н.п.Стукалава Балка», - адзначыў экспэрт.

Таксама баевікі правялі абстрэл блок-паста сіл АТА каля пасёлка Металіст блізу Луганска з мінамётаў і пазіцыі сіл аАТА на тэрыторыі Луганскага аэрапорта. Страт сярод вайскоўцаў няма.

Апошнія навіны