BE RU EN

ХАМАС афіцыйна адмовіўся ад перамір'я з Ізраілем

  • 16.07.2014, 21:44

Рух ХАМАС адмовіўся ад прапанаванага Егіптам плана ўрэгулявання ўзброенага канфлікту з Ізраілем.

У групоўцы заяўляюць, што прыняцце плана перамір'я азначала б капітуляцыю ісламістаў. Прадстаўнікі ХАМАС афіцыйна апавясцілі Каір аб сваёй катэгарычнай адмове далучыцца да егіпецкай ініцыятывы спынення агню 16 ліпеня. У палестынскім руху падкрэслілі, што дадзеная пастанова была прынятая пасля ўнутраных кансультацый, паведамляе Reuters.

Усеагульнага адабрэння адмовы ад спынення агню ў арганізацыі няма. Прадстаўнікі палітычнага крыла групоўкі напярэдадні адзначалі, што не адмаўляюцца ад плану мірнага ўрэгулявання канфлікту з Ізраілем і абмяркоўваюць умовы спынення агню, паведамляе BBC.

Рада нацыянальнай бяспекі Ізраіля, у сваю чаргу, прагаласавала за перамір'е яшчэ раніцай 15 ліпеня, за некалькі хвілін да прапанаванага планам часу спынення агню. Рада была скліканая прэм'ер-міністрам краіны Біньямінам Нетан’яху.

Апошнія навіны