BE RU EN

Менскія актывісты адзначылі Дзень Салідарнасці

  • 16.07.2014, 21:40

Грамадскія актывісты групы «Акцыя 16» правялі сход, прысвечаны Дню Салідарнасці.

Мерапрыемства, як стала вядома сайту charter97.org, прайшло на офісе Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ў Менску.

«Мэтай сустрэчы было нагадаць новым актывістам аб тым, што Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе не працуюць міжнародныя канвенцыі і дамовы аб захаванні правоў чалавека, дзе знікаюць апаненты рэжыму і журналісты, дзе ёсць палітвязні. Калі б не акцыі салідарнасці і ўзаемная падтрымка людзей - хто ведае колькі б яшчэ магло быць знікненняў і смерцяў. Мы ўспаміналі пра тыя дэманстрацыі, што праходзілі раней, была дыскусія што можна зрабіць сёння для ўзмацнення ціску на ўлады і для таго, каб нагадаць пра тых людзей хто знаходзіцца за кратамі», - распавёў адзін з актывістаў.

Нагадаем, 16 дзень кожнага месяца з'яўляецца днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі.

Апошнія навіны