BE RU EN

Пад Оршай згарэў трактар

  • 16.07.2014, 19:17

У Дубровенскім раёне трактар без кіравання з'ехаў у яр і загарэўся.

Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне сельскагаспадарчай тэхнікі паступіла выратавальнікам апоўдні 15 ліпеня ад дыспетчара сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыдняпроўскі» - каля вёскі Ляды гарэў МТЗ-82 2008 года выпуску.

З тлумачэнняў трактарыста вынікала, што ён заглушыў трактар і паставіў скрынку на заднюю перадачу, а калі праз пэўны час вярнуўся, то трактары на месцы не знайшоў, затое ўбачыў дым, які ўздымаецца з рова. Падбегшы бліжэй, мужчына выявіў, што гарыць яго зніклы трактар. МТЗ-82 праехаў без кіравання блізу 300 м, а калі апынуўся на дне яра - загарэўся.

Прычына ўзгарання і сума шкоды высвятляюцца.

Апошнія навіны