BE RU EN

Ураган пашкодзіў больш за тысячу гектараў лесу

  • 16.07.2014, 18:56

Моцнымі вятрамі на мінулых выходных было пашкоджана 65,3 тыс куб метраў драўніны на плошчы 1.036 га.

У санітарных мэтах цалкам вырубіць давядзецца 54,52 тыс кубаметраў на плошчы 202,7 га.

Мацней за ўсё пацярпела Магілёўская вобласць - суцэльных санітарных высечак патрабуюць 43 тыс куб м драўніны на плошчы 155 га. У прыватнасці, у Магілёўскім лясгасе - 64,4 га (19 тыс куб м драўніны), Бялыніцкім лясгасе - 40 га (10,6 тыс), Быхаўскім - 26 га (7 тыс), Чавускім-13 га (3,2 тыс), Клічаўскім - 8 га (2 тыс). Чэрыкаўскі, Гарэцкі і Глускі лясгасы пацярпелі менш за ўсё, вецер тут пашкодзіў ад 0,5 да 2,5 га лесу, паведамляе БелаПАН.

У Гарадзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні суцэльным санітарным высечкам падлягае 34 га лесу з запасам 8,2 тыс куб м драўніны. Сярод лясгасаў гэтага аб'яднання найбольшыя страты нанесеныя Дзятлаўскаму лясгасу - суцэльныя санітарныя высечкі плануецца правесці на плошчы 29,5 га (7,2 тыс куб м).

У лясах Менскага лесагаспадарчага аб'яднання пашкоджана плошча ў 12 га (3,5 тыс куб м). Сярод лясгасаў гэтай галіны больш за ўсё пацярпеў Вілейскі даследчы лясгас - 8,4 га (2,5 тыс куб М).

Моцныя вятры абышлі бокам лесанасаджэнні Берасцейскай і Гомельскай абласцей і практычна не закранулі Віцебскую вобласць.

Апошнія навіны