BE RU EN

Жыхар Бостана нырнуў у акварыум з акуламі

  • 16.07.2014, 17:11

Паліцыянты ў Бостане арыштавалі нецвярозага мужчыну пасля таго, як ён залез у акварыум з акуламі.

Аб гэтым перадае РІА Новости са спасылкай на газету Washington Times.

51-гадоваму мужчыну выставілі абвінавачванне ў хуліганстве і замаху на чужую маёмасць.

«Ён скокнуў у акварыум глыбінёй 8 метраў. А там акулы», - цытуе газета памочніка мясцовага пракурора. Мужчына сам выбраўся назад, не атрымаўшы ранаў. «На шчасце, акулы былі ўжо накормленыя», - патлумачыў цудоўнае выратаванне хулігана прадстаўнік офіса пракурора.

Апошнія навіны