BE RU EN

«Ляпіс Трубяцкі» выступіць на фестывалі «Захiд»

  • 16.07.2014, 16:19

Беларускі гурт выступіць на адным з найбуйнейшых фестываляў у Заходняй Украіне.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

Фестываль пройдзе з 8 да 10 жніўня, напярэдадні Дня Незалежнасці Украіны, на Львоўшчыне. У гатэльным комплексе «Чароўная даліна» каля вёскі Радатычы збяруцца самыя папулярныя рок-групы Украіны, Беларусі, Малдовы, Аўстрыі і ЗША.

У праграме: Anti-Flag, Sonic Syndicate, «Браты Гадюкіны», «Ляпіс Трубяцкі», «Тартак», «Скрабін», «Перкалаба», Noize MC, Dakh Daughters, The Вйо, Billy's Band, Motorama, Qarpa, Tesla Boy , The Retuses, Ektomorf, Atmasfera.

Акрамя музыкі на тэрыторыі фестывалю будуць арганізаваныя выставы ручной працы, майстар-класы ў розных тыпах рамёстваў, літаратурныя чытанні.

Апошнія навіны