BE RU EN

Магілёўскага актывіста ўночы забралі ў РАУС і абшукалі самаход

  • 16.07.2014, 15:07

У сябра БСДП "Грамада" Ігара Барысава забралі вялікую партыю газэт. Актывісту пагражае штраф да пяцідзесяці базавых адзінак.

Уначы 16 ліпеня асабісты самаход Ігара Барысава, у якім знаходзіліся газэты, спынілі супрацоўнікі ДАІ ў адной з прыгарадных вёсак Магілёва. Кіроўцу паведамілі, што аўто ў вышуку - на ім нібыта ўчыненае хуліганства ў Бялынічах. Самаход адканваявалі ў раённы аддзел міліцыі Магілёва, у якім на Ігара Барысава склалі пратакол апытання і акт канфіскацыі газэт, перадае «Радыё Свабода».

Са слоў Ігара Барысава, забралі партыйны бюлетэнь "Сацыял-дэмакрат", а таксама наклад газэты "Наш Магілёў”. Колькі газэт забрала міліцыя, актывіст пакуль не кажа.

Барысаў звязвае гэта з прэзідэнцкімі выбарамі. Паводле ягоных слоў, міліцыя ўзмацняе кантроль за дзейнасцю актывістаў апазіцыі:

"Калі увага да актывістаў паміж прэзідэнцкімі кампаніямі была нязначнай, кажа ён, то цяпер пачалі больш пільна сачыць за намі. Не выключаю нават таго, што праслухоўваюць тэлефоны".

Апошнія навіны