BE RU EN

У Менск прыехаў галоўны начальнік ВПС Расеі

  • 16.07.2014, 12:28

Дэлегацыя Вайскова-паветраных сіл Расеі ўзяла ўдзел у VII Міжнароднай выставе ўзбраення і вайсковай тэхнікі Milex.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны суседняй краіны.

Дэлегацыю ўзначаліў галоўны начальнік ВПС РФ генерал-лейтэнант Віктар Бондараў. У адпаведнасці з праграмай візіту былі праведзеныя таксама рабочыя сустрэчы з начальнікам Вайскова-паветраных сіл Беларусі генерал-маёрам Алегам Двігалевым і першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёрам Ігарам Лаўрыненкам.

Падчас супольнай працы абмяркоўваліся пытанні развіцця вайсковай авіяцыі дзвюх краін, умацавання двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва, у прыватнасці планы правядзення вучэнняў рознага ўзроўню.

Выстава Milex-2014 праводзілася з мэтай азнаямлення з перспектыўнымі ідэямі і распрацоўкамі ў галіне вайсковых тэхналогій і ўзбраення. Расейскую Федэрацыю на ёй прадстаўлялі прадпрыемства ААТ «Расабаронэкспарт» і ААТ «Навукова-вытворчая карпарацыя «Уралвагонзавод» імя Ф.Э.Дзяржынскага».

Апошнія навіны