BE RU EN

Лукашэнка выдаткуе на вытворчасць беспілотнікаў яшчэ $40 мільёнаў

  • 16.07.2014, 11:59

Баранавіцкі авіярамонтны завод ужо будуе новы цэх.

Як стала вядома сайту charter97.org, ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод» у Баранавічах абвясціў тэндэр на выкананне работ на аб'екце будаўніцтва «Будаўніцтва цэха рамонту і вытворчасці кампанентаў лятальнага апарата». Кошт замовы - 400 мільярдаў 625 мільёнаў рублёў, што эквівалентна 39 мільёнам даляраў.

Варта адзначыць, што на базе Баранавіцкага авіярамонтнага завода ўжо выпускаюцца беспілотныя лятальныя апараты, напрыклад, «Грыф-1». У пачатку красавіка завод наведаў Лукашэнка і паставіў задачу арганізацыі вытворчасці ў Беларусі самалётаў і гелікоптэраў. Незалежныя экспэрты ўважаюць гэта за чарговую ўтапічную ідэю дыктатара.

Апошнія навіны