BE RU EN

На Авакава ўчынены замах у зоне АТА

  • 16.07.2014, 11:38

На жыццё кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава быў учынены замах.

Пра гэта Укрінформ паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

"Падрабязнасцяў пакуль што няма. Вядома толькі тое, што забіць міністра спрабавалі ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі", - сказаў суразмоўца.

У МУС Украіны агенцтву заявілі, што удакладненая інфармацыя будзе пададзеная сёння на брыфінгу, але пазней стала вядома, што мерапрыемства перанеслі. Анонс з сайта МУС таксама знялі.

Апошнія навіны