BE RU EN

Пётр Парашэнка: У нас нараджаецца новае войска і новая краіна

  • 16.07.2014, 9:54

Прэзідэнт Украіны правёў апошнімі днямі перамовы з лідэрамі больш як 10 краін.

Пётр Парашэнка атрымаў запэўніванні ў поўным асэнсаванні крокаў, якія ён робіць, і іх падтрымцы. Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў падчас тэлефонных кансультацый з віцэ-прэзідэнтам ЗША.

"У нас нараджаецца новае войска і новая краіна. Украіна змагаецца за дэмакратыю, салідарнасць і волю. Таму сёння падтрымка надзейных сяброў з'яўляецца для нашай дзяржавы сапраўднай каштоўнасцю", - цытуе Пятра Парашэнку ягоная прэс-служба.

Джозэф Байдэн запэўніў прэзідэнта Украіны ў тым, што амерыканскі народ - на баку Кіева. Злучаныя Штаты настроеныя і надалей рашуча падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, а таксама будуць дзейнічаць настойліва для фарміравання салідарнай пазіцыі з Еўразвязам, адзначыў віцэ-прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны