BE RU EN

Мэркель паабяцала «жорсткую падтрымку» Украіне

  • 16.07.2014, 9:28

Кіеў і Бэрлін абмеркавалі магчымасць далейшых перамоў для ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у тэлефоннай размове запэўніла Пятра Парашэнку ў "жорсткай падтрымцы" ягонай краіны на пасяджэнні Еўрапейскай рады 16 ліпеня, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што цягам дня было зроблена дзве спробы правесці пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў фармаце відэаканферэнцыі. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць далейшых перамоваў у фармаце Нармандыі, з удзелам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Парашэнка таксама запэўніў Ангелу Мэркель у тым, што ён з'яўляецца прыхільнікам мірнага ўрэгулявання, і падаў прыклад Славянска, дзе пасля вызвалення горада ад баевікоў цягам 24 гадзін была адноўленая жыццёва важная інфраструктура, а людзі атрымалі магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця.

Нагадаем, раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла аб няправільным тлумачэнні выказвання прадстаўніка ўрада Нямеччыны аб патрэбе наўпроставых перамоваў з баевікамі Данбаса. Яна падтрымала працяг сустрэч трохбаковай кантактнай групы і прыцягненне місіі АБСЕ да маніторынгу мяжы з Расеяй.

Апошнія навіны