BE RU EN

У Данецку адключылі ўсе ўкраінскія каналы

  • 15.07.2014, 19:17

Тэрарысты адключылі ў Данецку трансляцыю ўсіх украінскіх тэлеканалаў.

Пра гэта распавёў прадстаўнік Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«У Данецку адключылі ўсе ўкраінскія каналы, на жаль», - цытуе ягоныя словы «Радыё Свабода».

Адначасова, паводле звестак РНБА, у вызваленых ад баевікоў Славянску і Краматорску аднавілі трансляцыю «Першага нацыянальнага» і «5 канала».

Нагадаем, Нацыянальная рада Украіны ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання паводле стану на 14 ліпеня выявіла 72 правайдэры праграмных паслуг, якія незаконна рэтранслююць расейскія тэлеканалы ў Данецкай і Луганскай абласцях.

25 сакавіка 2014 была прынятая пастанова Кіеўскага акруговага адміністрацыйнага суда аб прыпыненні трансляцыі на тэрыторыі ўсёй Украіны тэлеканалаў «НТВ Мір», «РТР Планета» і «Першы канал. Сусветная сетка» ва ўсіх пакетах украінскіх правайдэраў.

Апошнія навіны