BE RU EN

Фюле патрабуе ад Расеі прымусіць ваеўнікоў ва Украіне скласці зброю

  • 15.07.2014, 17:59

ЕЗ патрабуе ад Расеі пільна паўплываць на незаконныя ўзброеныя фармаванні ва ўсходняй Украіне.

Пра гэта заявіў чалец Еўрапейскай камісіі Штэфан Фюле, выступаючы ў аўторак на пленарнай сэсіі Еўрапарламэнта.

"Трэба пільна дамагчыся спынення агню і выканаць мірны план прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі", - падкрэсліў ён, выступаючы ад імя кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Са слоў Фюле, "права і абавязак кожнай дзяржавы аднавіць законнасць і абараніць тэрытарыяльную цэласнасць краіны". Дзеянні украінскіх узброеных сіл на ўсходзе Украіне, адзначыў ён, "гэта не вайна супраць цывільнага насельніцтва, а вайна супраць добра навучаных і ўзброеных ваеўнікоў".

Ён нагадаў, што 16 ліпеня ў Брусэлі лідэры краін ЕЗ ацэняць становішча на Украіне і ў выпадку патрэбы могуць зрабіць дадатковыя захады ў дачыненні да Расеі.

Апошнія навіны