BE RU EN

Беларусь сплаціла снежаньскі крэдыт ВТБ

  • 15.07.2014, 17:36

Менск цалкам сплаціў снежаньскі брыдж-крэдыт Банка ВТБ на $440 млн.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства фінансаў Ірына Комар, піша БелТА.

Аплата адбылася ў чэрвені. У адпаведнасці з дамовай Мінфін цалкам сплаціў брыдж-крэдыт расейскага Банка ВТБ, выдадзены ў снежні 2013 года, сказала Ірына Комар.

У канцы чэрвеня Банк ВТБ выдаў Беларусі крэдыт на $2 млрд. Гэтыя сродкі былі накіраваны на папаўненне золатавалютных рэзерваў Беларусі, якія па стандартах МВФ павялічыліся за чэрвень на $1 млрд 33.3 млн і, паводле папярэдніх звестак, на 1 ліпеня склалі $6 млрд 426 млн у эквіваленце.

Апошнія навіны