BE RU EN

У цягніках БЧ замест пашпарта можна паказваць пасведчанне кіроўцы

  • 15.07.2014, 17:25

У беларускіх цягніках дазволілі ездзіць з вадзіцельскім пасведчаннем у межах краіны.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе менскага аддзялення беларускай чыгункі.

«З мэтай падвышэння якасці абслугоўвання і павелічэння электронных продажаў пасажырам, якія прайшлі электронную рэгістрацыю, дазваляецца праезд у цягніках фармавання Беларускай чыгункі з арыгіналам пасведчання кіроўцы ў межах Рэспублікі Беларусь», - паведамілі ва ўстанове.

Апошнія навіны