BE RU EN

Інцыдэнт на станцыі «Купалаўская» назвалі нязначным

  • 15.07.2014, 15:56

«Фантан» вады ў менскім метро ўдалося хутка ліквідаваць.

Як стала вядома сайту charter97.org ад прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага, МНС не прыцягвалася да ліквідацыі фантана вады ў цэнтры платформы на станцыі метро «Купалаўская».

Супрацоўнікі метрапалітэна таксама не валодаюць інфармацыяй аб здарэнні і не разглядаюць яго як сур'ёзнае.

«Да нас ніякай інфармацыі не паступала, значыць, хутка ліквідавалі і нічога страшнага не адбылося», - сказалі журналісту сайта charter97.org у прыёмнай начальніка менскага метрапалітэна.

Апошнія навіны