BE RU EN

Жыхар Мазыра трапіў пад цягнік, але выжыў

  • 15.07.2014, 15:46

Трапіўшы пад таварны цягнік у раёне Мазыра (Гомельская вобласць) 27-гадовы мужчына пазбавіўся ног і пальцаў рук.

"У рэанімацыю з чыгуначнай станцыі Казенкі дастаўлены п'яны 27-гадовы мужчына. Ён пералазіў пад таварным цягніком. У выніку пазбавіўся ног, пальцаў рук", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак у МУС Беларусі.

Там адзначылі, што гэта не адзіны трагічны выпадак на чыгунцы за апошнія дні: каля чыгуначнай станцыі Бярэзіна цягніком Берасце-Масква быў смяротна траўмаваны 19-гадовы жыхар Барысава.

Апошнія навіны