BE RU EN

Беларусаў няма сярод пацярпелых у аварыі ў маскоўскім метро

  • 15.07.2014, 15:06

У МЗС Беларусі не паступала інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у сённяшнім надзвычайным здарэнні ў маскоўскім метро.

Раніцай 15 ліпеня на Арбацка-Пакроўскай лініі маскоўскага метро з рэек сышлі тры вагоны цягніка, у выніку чаго 19 чалавек загінулі і больш за 100 чалавек атрымалі раны рознай ступені цяжкасці.

Аднак, сярод пацярпелых беларусаў не было. Пра гэта паведаміў сайту charter97.org прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«Паводле інфармацыі, якой валодае консульская служба Беларусі ў Маскве, сярод пацярпелых беларусаў не было», - сказаў ён.

Пацярпелыя шпіталізаваныя ў НДІ ім.Скліфасоўскага, ГКЛ №71, ГКЛ №36, ГКЛ №67, Боткінскую гарадскую клінічную лякарню і 1-ю Гарадскую лякарню.

Фота: Reuters

Апошнія навіны