BE RU EN

Зборная Нямеччыны вярнулася дадому пасля трыумфу на ЧС (Відэа, онлайн)

  • 15.07.2014, 13:28

Трыумфатараў ЧС-2014 у аэрапорце Бэрліна сустракалі тысячы нямецкіх заўзятараў.

Пра гэта паведамляе "UA-Футбол".

Плануецца, што каманда адправіцца ў адкрытым аўтобусе да галоўнага месца святкавання, размешчанага ля Брадэнбургскай брамы. Чакаецца, што там ля сцэны збяруцца блізу паўмільёна прыхільнікаў Бундэсцім.

Нагадаем, у нядзелю, 13 ліпеня, зборная Нямеччыны стала чэмпіёнам свету ў футболе, падолеўшы ў фінале зборную Аргентыны ў дададзены час з лікам 1:0.

Апошнія навіны