Уначы ў Менску згарэў аўтобус
- 15.07.2014, 12:55
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Канстанцыі Буйло.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.
«Уначы 15 ліпеня а 3 гадзіне 58 хвіліне на 101 паступіла паведамленне аб загаранні аўтобуса. Па прыбыцці высветлілася, што на вуліцы Канстанцыі Буйло, 5 (насупраць) на праезнай часткі гарыць аўтобус ПАЗ 32053 2005 года выпуску. Пажар быў ліквідаваны а 4 гадзіне 9 хвіліне. У выніку загарання пашкоджаны салон, маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё», - гаворыцца ў паведамленні.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота: МНС