BE RU EN

Лукашэнка раздаў генеральскія пагоны

  • 15.07.2014, 12:35

Дыктатар уручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам Узброеных Сіл, МУС, Памежнага і Следчага камітэтаў, пракуратуры.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт БелТА.

Пагоны генерал-маёра ўручаныя Уладзіміру Арчакову, Сяргею Новікаву, Сяргею Трусу, Сяргею Сіманенку, Сяргею Хаменку і Ігару Буткевічу.

Аляксандру Кобрусеву ўручаныя пагоны генерал-маёра міліцыі.

Пагоны генерал-маёра юстыцыі Лукашэнка ўручыў Іосіфу Лявонку і Аляксандру Ракусаву.

Акрамя таго, класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-га класа прысвоены намесніку генеральнага пракурора Аляксандру Лашыну і пракурору Віцебскай вобласці Генадзю Дыско.

Апошнія навіны