BE RU EN

Двое ўзброеных расейцаў ехалі ва Украіну праз Беларусь

  • 15.07.2014, 12:23

Расейцаў затрымалі памежнікі Чарнігаўскага атрада.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

«Мужчыны 42 і 46 гадоў на аўтамабілі «Крайслер» расейскай рэгістрацыі ехалі праз пункт пропуску «Новыя Ярылавічы»на мяжы з Беларуссю. Вывучыўшы дакументы, памежны нарад ініцыяваў дадатковую праверку аўтамабіля. Памежна-мытная назіральная група ў багажным аддзяленні сярод асабістых рэчаў выявіла чатыры нажы, дзве радыёстанцыі з зараднымі прыладамі, дзве кнігі вайсковай тэматыкі («Табліца стральбы для раўнінных і горных умоў 122-мм гаўбіцы Д-30», «Першая Расейская нацыянальная армія супраць СССР»). Таксама расейцы, адзін з якіх быў удзельнікам баявых дзеянняў у Чачні, везлі дзве ахоўныя пласціны да бронекамізэлек, два нарукаўных чахлы і два нататнікі з асабістымі запісамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Расейцы перададзеныя супрацоўнікам СБУ для правядзення праверачных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны