BE RU EN

Інфармацыі аб пацярпелых беларусах у Маскве пакуль няма

  • 15.07.2014, 12:00

Пасольства Беларусі ў Расеі высвятляе, ці ёсць беларусы сярод пацярпелых у аварыі ў маскоўскім метро.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар амбасады Аляксандр Гардзейчык.

Паводле ягоных слоў, пакуль інфармацыі аб пацярпелых беларусах няма.

«Калі ўзнікаюць інцыдэнты падобнага роду, консульскі аддзел аператыўна звязваецца з МНС Расеі, паліцыяй, ды іншымі установамі. Мы паведамляем нешта толькі тады, калі ў амбасаду прыйдуць афіцыйныя дакументы ад расейскіх структур», - сказаў Гардзейчык.

Паводле папярэдніх звестак, раніцай 15 ліпеня 10 чалавек загінулі ў выніку сходу трох вагонаў з рэек у маскоўскім метро, больш за 100 параненыя.

Фота: AFP

Апошнія навіны