BE RU EN

Гомельскім камунальнікам патрэбен пазадарожнік за 27 тысяч еўра

  • 15.07.2014, 11:57

Прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» купляе красовер Renault Koleos.

Як стала вядома сайту charter97.org, камунальная праектна-рамонтна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» абвясціла тэндэр на куплю паўнапрываднага аўтамабіля Renault Koleos або яго аналагу. Кошт «паркетніка» (пазадарожнік гарадскога тыпу - заўв. рэд.) - 377 мільёнаў рублёў або 27 тысяч еўра паводле курсу Нацбанка на сённяшні дзень.

Варта адзначыць, што гэта прадпрыемства з'яўляецца дзяржаўным і паводле закону яму забаронена купляць легкавікі даражэйшыя за 25 тысяч еўра. Аднак гэтую забарону можна лёгка абыйсці, калі купляць аўто «за ўласныя сродкі», што і было зроблена ў гэтым выпадку.

Апошнія навіны