BE RU EN

У Расеі перакулілася «самаходка», якую везлі да ўкраінскай мяжы (Фота)

  • 14.07.2014, 21:50

Якім чынам шматтонная тэхніка перакулілася, не паведамляецца.

Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) перакулілася пры транспартаванні ў Белгародскай вобласці Расеі. Пра гэта паведамляе ICTV са спасылкай на відавочцаў.

Фота: Facebook

Як адзначаецца ў паведамленні, расейскія вайскоўцы перамяшчалі САУ ў напрамку ўкраінскай мяжы.

Інфармацыі пра пашкоджанне тэхнікі пакуль няма. Ці зможа САУ надалей выконваць баявыя задачы, у Мінабароны Расеі не паведамляюць.

Фота: Facebook

Апошнія навіны