BE RU EN

Пуцін хоча «скрыжаваць» ЕЭС з МЕРКАСУР

  • 14.07.2014, 20:38

Уладзімір Пуцін выказаў надзею на падпісанне на пачатку 2015 года пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і паўднёваамерыканскім агульным рынкам (МЕРКАСУР).

«Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з паўднёваамерыканскім агульным рынкам. Спадзяюся, што адпаведны дакумент будзе падпісаны ў пачатку 2015 года, пасля таго, як увойдзе ў законнае дзеянне нашая дамоўленасць з Казахстанам і Беларуссю аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу», - заявіў Пуцін паводле вынікаў перамоваў з прэзідэнтам Бразіліі Дылма Русэф, піша gazeta.ru.

Акрамя таго, кіраўнік расейскай дзяржавы адзначыў, што абмеркаваў з Русэф узаемадзеянне ў фармаце БРІКС і «перспектывы паглыблення сувязяў Расеі і створанага сумесна з Беларуссю і Казахстанам Еўразійскага эканамічнага саюза з усім лацінаамерыканскім рэгіёнам».

Са слоў Пуціна, «Расея зацікаўленая пры падтрымцы Бразіліі наладжваць кантакты са Звязам паўднёваамерыканскіх дзяржаў».

Архіўнае фота Getty Images

Апошнія навіны