BE RU EN

У Гомелі страйкуе фабрыка «8 Сакавіка»?

  • 14.07.2014, 20:28

Чытачы charter97.org паведамляюць пра страйк на буйной трыкатажнай фабрыцы.

«У Гомелі страйкуе практычна ўся фабрыка «8 Сакавіка».

Людзі патрабую вяртання 13-га заробку і яго павышэння.

Дырэктар на сустрэчу да калектыву не выйшаў.

Заробкі на прадпрыемстве жабрацкія - работнікам з графікам працы 6/7, са стажам больш за 20-ць гадоў плацяць блізу 3.5 млн. Тым часам, як дырэктар купіў сабе чарговы асабняк. Пра гэта ведае ўсё прадпрыемства і кіраўніцтва горада!», - паведаміў чытач сайта charter97.org.

Тэлефоны адміністрацыі прадпрыемства цяпер не адказваюць, але мы высвятляем падрабязнасці таго, што здарылася.

У Беларусі прадпрыемства «8 Сакавіка» ўважаецца за адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Вырабляе трыкатажныя і панчошна-шкарпэткавыя вырабы.

Апошнія навіны