BE RU EN

Прэзідэнт Літвы: Больш жорсткія санкцыі для Расеі падрыхтаваныя

  • 14.07.2014, 19:54

Пакет эканамічных санкцый Еўразвязу для Расеі ўжо падрыхтаваны.

Разглядаецца пытанне аб іх прымяненні, паведаміла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

«Пакуль, наколькі мне вядома, дыскусія будзе перад (пасяджэннем) Рады ЕЗ, перад сустрэчай у сераду, але гарантаваць, што той ці іншы сектар будзе дададзены ў спіс, я яшчэ не магу», - сказала Грыбаўскайтэ на прэс-канферэнцыі ў Прэзідэнцкім палацы ў панядзелак, піша ruDelfi.lt.

Цяпер ЕЗ прымяніў санкцыі да 83 грамадзян Расеі і Украіны, а таксама да двух кампаній. Гэтым асобам забаронены ўезд у ЕЗ, замарожаныя іх рахункі.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ на саміце 27 чэрвеня абяцалі ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі ў выпадку, калі Масква не паўплывае на баевікоў усходу Украіны і не вымусіць іх спыніць агонь.

Пастанову пра эканамічныя санкцыі могуць прыняць першыя асобы краін ЕЗ, якія збяруцца на пазачарговы саміт 16 ліпеня.

Апошнія навіны