BE RU EN

ЕЗ і ЗША аднавілі перамовы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю

  • 14.07.2014, 19:37

Перамовы паміж Еўрапейскім Звязам і ЗША аднавіліся ў Бруселі.

Іх мэта - памяншэнне падаткаў на трансатлантычны гандаль і зніжэнне колькасці бар'ераў дзеля ўзаемных інвестыцый, паведамляе ВВС.

Перамоўны працэс пачаўся больш за год таму і застаецца няпростай тэмай для абодвух старон, асабліва ў Еўропе.

Крытыкі праекта асцерагаюцца, што пагадненне знізіць стандарты абароны правоў спажыўцоў і навакольнага асяроддзя.

Скептычна настроеныя эксперты таксама мяркуюць, што меры абароны інтарэсаў інвестараў, закладзеныя ў праект новай дамовы, могуць абмежаваць магчымасці для рэгулявання рынку.

Апошнія навіны