BE RU EN

Экіпаж збітага баявікамі самалёта выйшаў на сувязь

  • 14.07.2014, 18:00

Чальцы экіпажа ўкраінскага самалёта, які быў збіты сёння ўдзень, выйшлі на сувязь з Генеральным штабам.

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй. Ён паведаміў прэзідэнту краіны аб тым, што чальцы экіпажа самалёта АН-26, які выконваў задачы ў рамках забеспячэння актыўнай фазы антытэрарыстычнай аперацыі і быў збіты, выйшаў на сувязь з Генштабам. Гэтую інфармацыю падае прэс-служба Пятра Парашэнкі.

«Таксама было адзначана, што, улічваючы тое, што самалёт ішоў на вышыні 6500 метраў, яго параза пераноснымі зенітнымі комплексамі немагчымая, гэта значыць самалёт быў збіты з іншай, больш магутнай ракетнай зброі, якая была ўжытая, магчыма, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер ідзе пошукава-выратавальная аперацыя для таго, каб даставіць экіпаж самалёта Паветраных сіл Украіны на тэрыторыю, кантраляваную вайскоўцамі.

Апошнія навіны