BE RU EN

Філіп Кіркораў атрымаў сур'ёзную траўму на «Славянскім базары»

  • 14.07.2014, 17:47

Вядомы спявак Філіп Кіркораў моцна выцяў нагу падчас канцэрту на «Славянскім базары».

Поп-кароль не заўважыў прыступку лесвіцы, калі выконваў адну з песень, ён зрабіў неасцярожны крок, спатыкнуўся і атрымаў траўму, паведамляе БелТА.

Аднак артыст працягнуў канцэрт, прычым цалкам не паказаў свой боль на публіцы. Філіп Кіркораў з выцятай нагой нават праспяваў дуэтам з украінскай спявачкай Ірынай Білык. Толькі пасля таго, як канцэрт завяршыўся, спявак заўважыў, што нага пасінела і моцна апухла.

Як толькі Кіркораў вярнуўся ў Маскву, адразу звярнуўся да доктара. Аднак спявак яшчэ не аднавіўся і пакуль перасоўваецца з дапамогай кія.

Апошнія навіны